Гомельскі праваабаронца абскарджвае забарону фатаграфавання пратаколаў



Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся са скаргай у выбаркам Савецкага раёна. Прадстаўнік кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары” абскарджвае рашэнне старшыні камісіі выбарчага ўчастка №61 аб забароне фатаграфавання пратаколаў папярэдняга галасавання. Леанід Судаленка мяркуе, што сябры выбарчых камісіяў часта не ведаюць нормаў выбарчага заканадаўства.

– Напэўна, гэтай старшыні ёсць што хаваць.  Я думаю, яна не ўпэўнена, што ёй не загадаюць зверху потым яшчэ раз перапісваць выніковыя пратаколы. Канешне, пасля таго, як яны будуць сфальшаваныя ў бок павелічэння, у адрозненне ад тых, якія сёння паказваюць кожны дзень на папярэднім галасаванні. Тады ў мяне, канешне, паўстане пытанне пра тое, што выбары сфальшаваныя.

Леанід Судаленка просіць выбаркам Савецкага раёна Гомеля забяспечыць на выбарчым участку №61 прынцыпы адкрытасці і галоснасці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель