Гомельскія чыноўнікі сустрэліся з кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства
У панядзелак (3.02) падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі сустрэўся ў Падляшскай ваяводскай управе з намеснікам старшыні абласнога выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Гарбачовым.
Гэта быў першы візіт Уладзіміра Гарбачова ў Падляшскае ваяводства. Ваявода пазнаёміў гасцей з эканамічным патэнцыялам ваяводства. Яны таксама абмеркавалі выкарыстанне грашовых сродкаў Еўразвяза на Падляшшы. У сваю чаргу намеснік старшыні паінфармаваў пра эканамічныя перспектывы Гомельскай вобласці.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел Вітальд Карчэўскі – кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку і Ала Фёдарава – Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Польшчы.
