Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў пасля запыту Ціханоўскай



Ролікі выдаленыя, а акаўнты, якія іх разьмяшчалі, не змогуць надалей даваць прапагандысцкую рэкламу. 21 снежня Святлана Ціханоўская накіравала ў кампанію Google ліст з просьбай звярнуць увагу на сыстэматычнае злоўжыванне сэрвісам YouTube з боку рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская прывяла ў прыклад больш за 40 ролікаў з допытамі і звярнула ўвагу на тое, што прымусовыя паказанні кваліфікуюцца як катаванне ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў. Віцэ-прэзыдэнт Google Каран Бгат’я паведаміў у адказе, які апублікаваў сайт Ціханоўскай, што ўсе названыя ролікі выдаленыя, а акаўнты, якія іх размяшчалі, не змогуць надалей даваць прапагандысцкую рэкламу.