Горад Ірпень пад Кіевам трымаецца



Людзі захоўваюць раўнавагу і спакой.

Ірпень цяпер

Нягледзячы, што расейскія фашысты стараюцца яго знішчыць, гарадскія службы зберагаюць тое, што ацалела і трымаюць у парадку, кажа беларуска сустаршыня Руху Салідарнасці «Разам» Алена Талстая:

– Нягледзячы на такую прыфронтавую абстаноўку, у наш двор кожнай раніцай выходзіць наш дворнік, якога мы добра ведаем, і ўсё прыбірае. Тут павінен быць парадак, і гэтым ён паказвае, што гэта наша, украінская зямля, тут будзе парадак. І для мяне параўнаць тыя кпіны, якія дазваляліся ў дачыненні да украінцаў – „у іх тут усё ў смецці, а ў нас у Беларусі чысценька” – зараз я бачу, што з дакладнасцю наадварот. У Беларусі няма аніякае вайны, але мае блізкія паведамляюць, што двары не прыбіраюцца. А тут вайна, але выходзіць чалавек, і прыбірае свой двор.

Алена Талстая

Паводле Алены Талстой, Ірпень быў вельмі прыгожы, з новай і якаснай інфраструктурай. Ірпеньцы ганарыліся сваім горадам і ўсё рабілі для таго, каб ён меў еўрапейскі выгляд, быў чыстым і ўтульным. Пакуль не абрынулася расейская фашысцкая арда.

Беларускае Радыё Рацыя