Грамадскія і палітычныя лідары Беларусі звяртаюцца да Прэзідэнта і Прэм’ера Польшчы
Шэраг лідараў беларускага грамадства, ведамых у свеце, прынялі і падпісалі зварот да Прэзідэнта і Прэм’ера Рэспублікі Польшча. Зварот скіраваны ў падтрымку незалежнага тэлеканалу Белсат. Вось поўны тэкст звароту па-беларуску і па-польску:
Анджэй Дуда
Прэзідэнт Рэспублікі Польшча
Бэата Шыдла
Старшыня Рады Міністраў Рэспублікі Польшча
Шаноўны Спадар Прэзідэнт,
Шаноўная Спадарыня Прэм’ер,
Прагнем выказаць свой глыбокі непакой у сувязі з намерамі Міністэрства замежных справаў Польшчы ліквідаваць тэлеканал БЕЛСАТ, адзінае незалежнае тэлебачанне, якое вяшчае на беларускай мове.
Закрыццё БЕЛСАТу – трагедыя, якая дэмаралізуе. Гэтае рашэнне ёсць ударам па тых патрыётах Беларусі, якія абуджаюць нацыянальную і грамадзянскую свядомасць сваіх суайчыннікаў. Яно пакідае нашу краіну сам на сам з агрэсіўнай тэлевізійнай прапагандай “рускага свету” і ўзмацняе пагрозы бяспецы не толькі Беларусі, але і усім дзяржавам рэгіёну, у тым ліку Польшчы.
Мы высока цэнім шматгадовую польскую салідарнасць з дэмакратычнай супольнасцю Беларусі і падтрымліваем спробы Польшчы весці дыялог з нашай краінай дзеля ўмацавання яе незалежнасці і набліжэння да еўрапейскіх стандартаў. За 9 гадоў існавання БЕЛСАТ стаў асяродкам, які яднае выбітных інтэлектуалаў, таленавітых творцаў, людзей, што набліжаюць Беларусь да дэмакратыі і свабоды. Ліквідацыя БЕЛСАТу значна памяншае нашы шанцы на вяртанне ў еўрапейскую сям’ю. Гэты тэлеканал трэба паляпшаць, а не знішчаць.
Просім вас узняць свой голас у падтрымку БЕЛСАТа. Свабода і бяспека патрабуюць сёння салідарнасці паміж намі і вашай падтрымкі беларускага народа, з якім Польшчу звязваюць супольная гісторыя і дабрасуседская будучыня.
З глыбокай павагай і надзеяй,
Святлана Алексіевіч,
Анджэліка Борыс,
Алесь Бяляцкі,
Аляксандр Мілінкевіч,
Уладзімір Някляеў,
Станіслаў Шушкевіч.
***
Szanowny Pan Andrzej Duda
Prezydent RP
Szanowna Pani Beata Szydło
Prezes Rady Ministrów RP
Szanowny Panie Prezydencie,
Szanowna Pani Premier,
pragniemy wyrazić nasz głęboki niepokój w związku z planami Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP dotyczącymi likwidacji Telewizji Biełsat, jedynej niezależnej stacji, jaka nadaje program w języku białoruskim.
Zamknięcie Biełsatu to tragedia, jaka wpłynie na morale Białorusinów. Decyzja ta jest ciosem w tych białoruskich patriotów, którzy pracują na rzecz obudzenia narodowej i obywatelskiej świadomości swoich rodaków. Pozostawia ona nasz kraj sam na sam z agresywną propagandą telewizyjną „ruskiego miru” i zwiększa zagrożenie nie tylko dla Białorusi, lecz dla wszystkich państw regionu, nie wykluczając Polski.
Ogromnie cenimy trwającą od wielu lat solidarność Polaków z demokratycznymi środowiskami Białorusi i wspieramy starania Polski w prowadzeniu dialogu z naszym krajem, które mają na celu wzmocnienie jego niezależności i zbliżenie do europejskich standardów. Biełsat przez 9 lat istnienia stał się ośrodkiem jednoczącym wybitnych intelektualistów, utalentowanych twórców oraz tych, którzy przybliżają Białoruś ku demokracji i wolności. Likwidacja Biełsatu istotnie pomniejszy nasze szanse na powrót do europejskiej rodziny. Tę stację trzeba rozwijać, a nie niszczyć.
Prosimy zatem o zabranie głosu w obronie Biełsatu. Wolność i bezpieczeństwo wymagają od nas dziś solidarności, a od Państwa wsparcia dla białoruskiego narodu, z jakim Polaków wiąże wspólna historia i dobrosąsiedzka przyszłość.
Z wyrazami głębokiego szacunku i nadziei
Swiatłana Aleksijewicz
Andżelika Borys
Aleś Bialacki
Alaksandr Milinkiewicz
Uładzimir Niaklajeu
Stanisłau Szuszkiewicz
Для Беларускага Радыё Рацыя гэты зварот пракаментаваў Аляксандр Мілінкевіч:
– Вялікіх спрэчак у Беларусі сярод незалежнага грамадства не выклікае вялікае значэнне тэлеканалу Белсат. Як і Радыё Рацыі, дарэчы. І мы разумеем, што гэтыя медыі, якія вяшчаюць з Польшчы па-беларуску і расказваюць пра жыццё ў Беларусі, яны для нас па-ранейшаму надзвычай важныя, бо вядома, што дзяржаўныя медыі, дзяржаўнае тэлебачанне і дзяржаўнае радыё, яны цалкам падпарадкаваны ідэалогіі.
Міністэрства замежных справаў не зусім разумее сітуацыю, таму што лічыць, што Белсат слабы, Белсат неўплывовы, мала гледачоў… Трэба ўлічваць тут у якіх умовах вядзецца трансляцыя гэтага канала, як былі пераследаваныя антэны, але сама для мяне галоўнае ў Белсаце тое, што ён усё ж вельмі папулярны, яго глядзяць шырока ў малых гарадах, у вёсках, прыкладам, у маёй вёсцы Бершты. Таму гэты канал вельмі важны для нашай перспектывы.
Беларускае Радыё Рацыя