Грамадства падтрымала ідэю стварэння Руху за незалежнасць
Удзельнікі Народнага сходу супраць расейскіх вайсковых базаў на плошчы Свабоды ў Менску падтрымалі прапанову Уладзіміра Някляева і Міколы Статкевіча пра стварэнне Руху за незалежнасць.
Праўда, мастак Алесь Пушкін і грамадскі актывіст з Баранавіч Уладзімір Гундар адмоўна паставіліся да прапановы:
– Навошта тыя ж самыя няўдачнікі Някляеў, Сіўчык, Статкевіч. Новыя палітычныя людзі патрэбны. Добры пачатак: супраць вайсковых базаў.
– А тут анансуюць стварэнне нейкага руху.
Адзін з аргнізатараў Руху Алесь Мех з Баранавіч нічога нелагічнага ў гэтым не бачыць. Падобная структура патрэбна, каб не скончылася ўсё толькі „гаварыльняй”.
Кажа Алесь Мех:
– Ёсць канстатацыя фактаў. Сёння на нашай тэрыторыі будуюцца не дзіцячыя садкі, не школы, а будуюцца ваенныя базы. Мы павінны прыняць рашэнне: што рабіць у гэтай сітуацыі. Безумоўна, людзі павінны аб’яднацца.
Кіраўніком Руху за незалежнасць абраны Уладзімір Някляеў. Алесь Мех увайшоў у раду навастворанай арганізацыі ад Берасцейскай вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя