Грамадзяне Бярозаўшчыны не збіраюцца на выбары
Дрэнная эканамічная сітуацыя ў Беларусі не спрыяе зацікаўленасці простых грамадзян да выбараў. Непалітызаваныя жыхары Бярозаўшчыны лічаць, што на выбары хадзіць не трэба, калі ўмовы жыцця пагаршаюцца. Тэза “абы не было вайны” пачынае адыходзіць на другі план. На думку дзвюх кабет, калі такі прэзідэнт, што жыць грош і горш, і мы нікому не патрэбны, то і нам ніхто не патрэбны:
– Была і сталовая добрая, і лазня добрая. А нам, старым людзям, хацелася б недзе памыцца. Але ў нас гэтага няма, таму што зачынілі нашу лазню, зачынілі сталовую. Буфет працаваў – таксама зачынілі ў гэтым годзе.
– І ў горадзе цяжка жыць, як атрымліваю я 2 мільёны заробак. Камунальныя толькі плачу 650 тысяч, а за мільён трыста ці можна пражыць у горадзе? Камунальныя растуць і цэны растуць, ніхто пра нас не думае.
– Выбары будуць – я не пайду, а калі дадому прыедуць, то не буду галасаваць.
Па словах жанчын, ім проста патрэбна нармальнае жыццё. Якога цяперашняя ўлада не здольна зрабіць.
Беларускае Радыё Рацыя