“Грамадзянская платформа” зменіць свайго кіраўніка



Гжэгаж Схетына не будзе стартаваць у выбарах старшыні “Грамадзянскай платформы”.

Гэта найбуйнейшая польская апазіцыйная партыя. Падчас прэсавай канферэнцыі Схетына заявіў, што пакідае пасаду старшыні пасля чатырох гадоў складанай працы, і што прыходзіць час на новыя выклікі, новых людзей і новы пачатак. Пры гэтым палітык падтрымаў кандыдатуру Томаша Семоняка на старшыню партыі. Акрамя Семоняка, на пасаду прэтэндуюць яшчэ чатыры чалавекі – Яанна Муха, Барташ Арлуковіч, Барыс Будка і Багдан Здраеўскі.

Прыгадаем, што ў траўні ў Польшчы пройдуць прэзідэнцкія выбары. “Грамадзянская платформа” вылучае на іх Малгажату Кідаву-Блонскую – былога спікера парламенту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота © East News