Грэта Тунберг прыехала ў Кіеў у складзе групы па экалагічных наступствах вайны



Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі сустрэўся з членамі Міжнароднай рабочай групы па экалагічных наступствах вайны, паведамілі ў Офісе прэзідэнта прэзідэнта Украіны 29 чэрвеня.У групу ўваходзяць былая прэм’ер-міністарка і міністарка замежных спраў Швецыі Маргот Вальстрэм, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламенту Гайдзі Гаўтала, прэзідэнтка Ірландыі ў 1990-1997 гадах Мэры Робінсан і экаактывістка Грэта Тунберг.

Зяленскі падзякаваў членам групы за візіт і распавёў пра «катастрафічныя наступствы падрыву плаціны Кахоўскай ГЭС», цытуе Офіс украінскага прэзідэнта.

Раней Грэта Тунберг пракаментавала разбурэнне плаціны Кахоўскай ГЭС, назваўшы гэта экацыдам і вынікам не справакаванай агрэсіі Расеі супраць Украіны.