Група экспертаў МАГАТЭ адправілася на Запарожскую атамную станцыю
Група экспертаў МАГАТЭ адправілася на Запарожскую атамную электрастанцыю.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Міжнароднага агенцтва Рафаэль Гросі. Прыезд чакаецца на гэтым тыдні. Місію ўзначальвае сам Гросі, у складзе місія яшчэ 13 спецыялістаў. Прадстаўнікоў ЗША і Вялікабрытаніі ў дэлегацыі няма, адзначала New York Times. Сам Гросі ў Twitter не ўдакладняе, якія дзяржавы прадстаўляюць яго калегі.
Горад Энергадар і Запарожская АЭС з канца лютага знаходзяцца пад кантролем расейскіх войскаў. Цягам лета Расея і Украіна неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў абстрэлах атамнай электрастанцыі і стварэнні пагрозы ядзернай бяспецы. Таксама Расея размясціла там вайсковую тэхніку.
