Грузінскі палітолаг: Выбар празаходняй палітыкі – выбар не па разліку
Былы дарадчык прэзідэнта Грузіі, вядомы палітолаг і журналіст Гія Нодзія распавёў, чаму грузінскі народ зрабіў свой выбар у кірунку еўраінтэграцыі. “Мы выбіраем Еўропу не таму, што нам лепш прадаваць мандарыны ёй, чым Расеі. У бліжэйшым часе яны, сапраўды, будуць лепш ісці ў Расеі. Гэта датычыць таго, якога роду грамадства мы хочам пабудаваць,” – тлумачыць грузінскі палітолаг.
– Мы бачым, што ў Польшчы – а я прыязджаю сюды цягам амаль 20 гадоў – ёсць прагрэс. Калі, напрыклад, паехаць на Украіну, то там такога прагрэсу няма. А 25 гадоў таму Польшча і Украіна былі на аднолькавым узроўні развіцця. І мы бачым, што гэты шлях, праеўрапейскі, больш прывабны.
На сённяшні дзень Гія Нодзія кіруе Міжнароднай школай каўказскіх даследаванняў Дзяржаўнага ўніверсітэта Іліі ў Тбілісі. З’яўляецца аўтарам некалькіх кніг і шматлікіх артыкулаў пра палітыку, філасофію і культуру.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота profi-forex.org