Грузія адмовілася далучацца да санкцый супраць Расіі
Грузія не далучыцца да санкцый супраць Расіі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі. Краіна не далучыцца да заходніх санкцый супраць РФ – ні эканамічным, ні фінансавым.

„Грузія, з улікам нацыянальных інтарэсаў і з улікам інтарэсаў народа, не збіраецца прымаць удзел у фінансавых і ў эканамічных санкцыях, бо гэта толькі яшчэ больш нашкодзіць нашай краіне і нашаму насельніцтву. як кіраўнік урада… буду кіравацца толькі інтарэсамі нашай краіны”, – заявіў Гарыбашвілі. Лідэры Еўрапейскага звязу ў чацвер дамовіліся ўвесці новыя эканамічныя санкцыі супраць Расіі, далучыўшыся да ЗША і Вялікабрытаніі.
