Грузія: поспех апазіцыі на парламенцкіх выбарах
Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, спасылаючыся на дадзеныя экзіт-полаў, паводле якіх партыя „Адзіны нацыянальны рух” заняла другое месца, павіншаваў апазіцыйныя сілы з перамогай на парламенцкіх выбарах. Саакашвілі таксама адзначыў, што не будзе прэтэндаваць на пост прэм’ер-міністра ў гэтым новым урадзе.
„У тых умовах, калі мне не далі магчымасці знаходзіцца ў Грузіі, апазіцыйны спектр змог дамагчыся пераканаўчай перамогі на выбарах. Па маіх падліках толькі наша партыя „Адзіны нацыянальны рух” атрымала значна больш, чым 33% галасоў выбарцаў, а ў мажарытарных акругах амаль усе нашы кандыдаты ў дэпутаты перамаглі”, – сказаў Саакашвілі ў інтэрв’ю тэлеканалу „Мтавары архі”.
„У гэтых умовах гэта вельмі вялікі трыумф апазіцыйных сілаў, зараз наша галоўная задача – сфармаваць урад нацыянальнага адзінства з іншымі апазіцыйнымі партыямі”, – падкрэсліў Саакашвілі.
Паводле звестак экзіт-пола, замоўленага тэлеканалам „Мтавары архі” французскай кампаніі IPSOS, намінальную перамогу на парламенцкіх выбарах здабыла кіроўная партыя „Грузінская мара”, на другім месцы партыя „Адзіны нацыянальны рух”, яая атрымала 33% галасоў выбарцаў.
Беларускае Радыё Рацыя