Грузія: ці стане прэзідэнтам краіны жанчына?
Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Грузіі пройдзе не пазней 1 снежня. Паводле апошніх звестак у другі тур выйшла прадстаўніца кіроўнай партыі „Грузінская мара” Саламэ Зурабішвілі – у яе 39% галасоў. Практычна ўровень ідзе і іншы прэтэндэнт – прадстаўнік апазіцыйнага аб’яднання „Сіла ў адзінстве” Грыгол Вашадзэ набраў 38%.
***
28 кастрычніка ў Грузіі прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Афіцыйных даных вынікаў ЦВК пакуль няма.
Паводле вынікаў экзіт-полу, які рабіла кіроўная партыя „Грузінская мара”, упэўнена лідыруе яе кандыдатка Саламэ Зурабішвілі – у яе 52% галасоў. Прадстаўнік апазіцыйнага аб’яднання „Сіла ў адзінстве” Грыгол Вашадзэ набірае 28%.
З іншага боку, апытанні якія праводзіла апазіцыя на выхадзе выбарцаў, сведчаць, што аніводны кандыдат не набірае 50% галасоў і павінен адбыцца другі тур.
Усяго ў выбарах бралі ўдзел ажно 25 кандыдатаў. Яўка, паводле даных ЦВК, склала 38%. Гэта сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Грузіі з пачатку суверэнітэту. Прэзідэнт зараз абіраецца на 5-гадовы тэрмін.
Беларускае Радыё Рацыя