Грузія заклікала правесці незалежнае расследаванне катастрофы



Грузія заклікала міжнародных экспертаў зрабіць усе неабходныя крокі, каб правесці аб’ектыўнае і незалежнае расследаванне катастрофы малазійскага „Боінгу-777”, які быў збіты ракетай 17 ліпеня ва ўкраінскім небе.

Па словах пасла Грузіі ва Украіне Міхаэля Уклебы, гэта адно з самых страшных злачынстваў сучаснасці.

Ён назваў трагедыю з Боінгам актам тэрарызму і звярнуў увагу на неабходнасць пакараць усіх вінаватых:

– Гэта трагедыя, вялікая трагедыя, якую перажывае і мая краіна ў тым ліку. Гэта недапушчальна тое, што адбываецца. Гэта не перадаць тое перажыванне, якое пасол перажыў, знаходзячыся тут ва Украіне. Грузія, наш прэзідэнт асуджае тэарарызм ва ўсіх яго праявах.

Паводле словаў экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, ў збітым ракетай самалёце мусіла знаходзіцца ягоная жонка Сандра Руловс.

Раяна Вольга Чарных,  Беларускае Радыё Рацыя