Грызлоў паўтарыў пагрозы Пуціна адказаць на агрэсію супраць Беларусі
15 гадоў таму
Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў паўтарыў тэзіс Уладзіміра Пуціна, калі той паабяцаў адказаць усімі сродкамі на агрэсію супраць Беларусі. Гэта прагучала на ІІ Міжнародным антыфашысцкім кангрэсе, які зладзіла ў Менску беларускае Мінабароны.
„Наша задача – растлумачыць усяму свету, што такое фашызм, у тым ліку і фашызм XXI стагоддзя, што адбываецца зараз.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін дакладна сказаў, што ў рамках Саюзнай дзяржавы ў выпадку нападу на тэрыторыю Беларусі мы будзем лічыць гэта нападам на Расею.
Ваенная дактрына Расейскай Федэрацыі мяркуе ў гэтым выпадку адказ усімі магчымымі сродкамі ўзбраення”, – заявіў Грызлоў у эфіры праграмы „Тыдзень” на тэлеканале СТБ.