Губарэвіч прапануе праймерыз для абрання адзінага кандыдата ў прэзідэнты



Выбары прэзідэнта не за гарамі. Старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч выступіў з ідэяй правесці праймерыз – папярэднюю працэдуру, падчас якой будзе абраны адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў.

У 2010-м і 15-м гадах было бачна, што збор подпісаў адзінаасобна – гэта вельмі складаная працэдура. І на сёння я перакананы, што ніводная палітычная партыя не здольна сабраць за свайго кандыдата самастойна 100 тысяч подпісаў. Канешне, можна пайсці на нейкія хітрыкі, спрабаваць дамовіцца з уладай ці з Адміністрацыяй прэзідэнта, але гэта ўжо будзе гульня па іх правілах. Толькі праз аб’яднанне, вылучэнне адзінай кандыдатуры ад усяго шэрагу дэмакратычных сіл можна праводзіць рэальную і самастойную кампанію.

Губарэвіч не выключае, што выставіць на праймерыз і сваю кандыдатуру. Як паведамлялася, дзейны кіраўнік Беларусі абвесціць даты прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў вясной будучага года падчас традыцыйнага паслання Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя