Гуманітарныя калідоры для беларусаў на выпадак поўнага закрыцця мяжы
Аб’яднаны пераходны кабінет плануе абмеркаваць з МУС і МЗС Польшчы гуманітарныя калідоры для эвакуацыі беларусаў на выпадак закрыцця мяжы. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».
У гэтую суботу, 29 ліпеня, «адбылася камунікацыя з прадстаўніком польскага Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі наконт таго, што я звярнуўся з просьбай, каб у крытычнай сітуацыі – прыняцці рашэння аб закрыцці памежнага руху – застаўся гуманітарны калідор», распавёў Павел Латушка. Намеснік кіраўніцы Пераходнага кабінету дадаў, што імі запытаная рабочая сустрэча ў МЗС і МУС Польшчы.
Павел Латушка анансаваў сустрэчы з уладамі краін Еўразвязу, каб дамагчыся захавання гуманітарных калідораў для беларусаў у выпадку закрыцця межаў.