ГУР: Ва Украіне знішчаныя яшчэ два расейскія генералы
Галоўная ўправа выведкі Украіны паведамляе пра ліквідацыю двух расейскіх генералаў у Херсонскай вобласці. Гэта не першыя высокапастаўленыя вайскоўцы РФ, знішчаныя падчас вайны. Раней медыя паведамлялі ад гібелі сямі расіян з генеральскімі пагонамі.

ГУР паведамляе, што 22 красавіка УСУ нанеслі ўдар па перадавым пункце кіравання 49 Агульнаваеннай арміі расійскіх акупацыйных войскаў, які насуперак баявым устаноўкам і здароваму сэнсу быў размешчаны на нязначным аддаленні ад лініі баявога сутыкнення ў Херсонскай вобласці.
„Вынік паражэння — ППУ 49А знішчаны, два генералы акупантаў ліквідаваныя, адзін цяжка паранены, у крытычным стане эвакуіраваны”, — паведамляе украінскае ГУР.
Імены забітых генералаў не называюцца.
Паводле «Украінская праўды».
