ГУУС Менгарвыканкама ўзначаліў Іван Кубракоў
Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка правёў шэраг кадравых прызначэнняў у сістэме МУС, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Новым начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Менскага гарвыканкама прызначаны Іван Кубракоў, які з траўня 2017 года ўзначальваў упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Былы кіраўнік ГУУС Менгарвыканкама Сяргей Дарошка (займаў гэту пасаду з лістапада 2017 года) прызначаны начальнікам Акадэміі МУС.
Упраўленне ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ўзначаліў Міхаіл Грыб, які з мая 2017 года займаў пасаду намесніка начальніка ГУУС Менгарвыканкама — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі.
