Гжэгаж Схетына працягне кіраваць Камісіяй замежных справаў у Сойме



Былы шэф польскае дыпламатыі Гжэгаж Схетына працягне кіраваць Камісіяй замежных справаў у Сойме. Акром таго, на ранейшых пасадах застануцца ягоныя намеснікі Робэрт Тышкевіч, Малгажата Гасеўска і Марэк Савіцкі. Пан Схетына заявіў, што на наступным пасяджэнні Камісіі прадставіць план ейнае працы да канца году. Ён выказаў надзею, што камісія будзе добра супрацоўнічаць з сенацкай камісіяй і з Міністэрствам замежных справаў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя