Гжэгаж Схэтына ўзначаліў Грамадзянскую Платформу
Былы міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схэтына абраны старшынём найбольшай цяпер апазіцыйнай партыі ў Польшчы – Грамадзянскай Платформы. На гэтай пасадзе ён замяніў Эву Копач. У сваёй прамове палітык заявіў, што да канца верасня ягоная партыя створыць ценявы ўрад, у які увойдуць незалежныя эксперты і прадстаўнікі самаўрадаў.
Беларускае Радыё Рацыя
