Гжэгаж Схэтына: Выбары мусяць вярнуць раўнавагу ў фінансаванне мясцовага самакіравання



Выбарчая каманда Робэрта Тышкевіча пачала тур па Падляшскім ваяводстве, каб наведаць тры паветы: Гайнаўскі, Сямятыцкі і Бельскі. Мэта – падтрымаць кандыдата ў Сенат Славаміра Снарскага, які прэтэндуе на мандат ад тых паветаў.

У перадвыбарчай паездцы прыняў удзел і дэпутат Сейму, сузаснавальнік Грамадзянскай кааліцыі Гжэгаж Схэтына:

– Заўсёды з прыемнасцю і з усмешкай прыязджаю ў Беласток, сюды на Падляшша. Гэта апошні прыезд просты – выбарчай кампаніі засталося 10 дзён. Мы едзем сюды, каб дапамагчы заангажавацца ў кампанію, каб паразмаўляць з людзьмі, выбаршчыкамі, каб пераканаць іх прыйсці на выбары 15 кастрычніка. Трэба сказаць, што гэтыя выбары да Сойму і ў Сенат будуць выбарамі, у якіх будзе вырашацца ўсё: каб грошы накіраваць туды, дзе яны будуць найбольш патрэбныя. Трэба выйграць выбары, і адсунуць гэтую каманду ад улады.

У Гайнаўцы Гжэгаж Схэтына ў межах туру сустрэўся з настаўніцкай супольнасцю і прадстаўнікамі індустрыі турызму. У Бельскім Доме культуры адбылася сустрэча ўсёй каманды ў падтрымку кандыдата ў Сенат Славаміра Снарскага з жыхарамі Бельска-Падляшскага.

Беларускае Радыё Рацыя