Гжэгож Схетына: Тэрарызм – універсальная праблема цывілізаванага свету
Уступачы з пасады Міністар замежных справаў Польшчы Гжэгож Схетына сказаў журналістам, што тое, што здарылася ў Парыжы становіцца ўніверсальнай праблемай сённяшняга заходняга свету.
– Бачым, што цывільныя людзі, жыхары Еўропы безабаронныя перад запланаваным сцэнарыем смерці. Гэта мы пабачылі ўчора ўночы ў Парыжы. Кожны горад, кожная краіна не можа адбучваць сябе бяспечнай. Гэта яшчэ больш яскрава паказвае, як мы павінны супрацоўнічаць, каб лепш пісаць тыя сцэнарыі, якія яшчэ нядаўна здаваліся нам нерэальнымі.
У сваю чаргу Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што глыбока шакаваны жудаснымі тэрактамі ў Францыі. „Мы застаемся моцнымі і адзінымі ў барацьбе з тэрарызмам. Тэрарызм ніколі не пераможа дэмакратыю”, – упэўнены Столтэнберг.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ridus.ru