Аўтаркі адзначаюць, што да гэтага часу праваабарончым і іншым няўрадавым арганізацыям у Беларусі шмат гадоў удавалася неяк выжываць ва ўмовах створанага Лукашэнкам аўтарытарнага рэжыму. «Але тое, што адбылося на гэтым тыдні, азначае канец грамадзянскай супольнасці, якую мы прывыклі бачыць у Беларусі. Няма сумневаў, што грамадзянская актыўнасьць працягнецца — але цяпер, хутчэй за ўсё, гэта будзе жыццё ў падполлі або ў выгнанні», — сьцьвярджаюць яны.
«Давайце больш не будзем называць тое, што адбываецца, „наступам на грамадзянскую супольнасць“. На нарадзе з міністрамі 22 ліпеня сам Аляксандар Рыгоравіч не пасаромеўся загаварыць менавіта пра „зачыстку“, і нам таксама варта называць рэчы сваімі імёнамі. Ключавыя міжнародныя актары павінны разам стаць на абарону грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і супрацьстаяць спробам расправы над ёю», — заключаюць Таня Локшына і Рэйчэл Дэнбэр.