„ІД” узяла адказнасць за тэракт у Берліне
Тэракт на калядным кірмашы ў цэнтры Берліна 19 снежня зладзіў „воін „Ісламскай дзяржавы”. Адпаведнае паведамленне распаўсюдзіла інфармагенцтва ІД „Амак”.
19 снежня цяжкавік заехаў у натоўп людзей на калядным кірмашы каля вуліцы Курфюрстэндам і вакзала Zoo. У выніку 12 чалавек загінулі, 48 былі параненыя.
