Ідэя „Міжмор’я” зноў становіцца актуальнай?



Вынікі брытанскага рэферэндуму абмяркоўваюць ва Украіне.

93f46348489abf02

Паводле назіральнікаў, новая геапалітычная рэальнасць мае падштрухнуць Украіну, Польшчу і Літву, а ў перспектыве і Беларусь да стварэння Балта-Чарнаморскага саюза.

„Такі саюз цалкам натуральны ў гістарычным сэнсе, а таксама ў эканамічным і абарончым”, – мяркуе кіеўскі актывіст Андрэй Грыгарэнка:

– У нашых краінах: Літве, Польшчы, Украіне і Беларусі ёсць людзі, якія адчуваюць нейкую супольнасць, адна з такіх дастаткова актыўных груп была ў беларускім сегменце інтэрнэта. У гэтых краінах, якія з’яўляюцца ядром „Міжмор’я”, нягледзячы на тое, што Польшча і Літва ўваходзяць у Еўразвяз, Украіна не ўваходзіць, Беларусь зараз ад Еўропы фармальна яшчэ далей, тым не менш, ва ўсіх гэтых чатырох краінах адбываюцца нейкія працэсы.

Ідэю Балта-Чарнаморскага саюза ўпершыню агучыў Іван Луцкевіч ў 1916 годзе. Сярод сучасных палітыкаў, якія падтрымліваюць стварэнне „Новай Рэчы Паспалітай” – польскі прэзідэнт Анджэй Дуда і старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій.

Беларускае Радыё Рацыя