Ідзе фармаванне раённых выбарчых камісій



У раёнах Берасцейшчыны ідзе фармаванне раённых выбарчых камісій. Нягледзячы на недавер да выбараў, па ініцыятыве праваабаронцаў ад груп бярозаўчан накіраваны ў Бярозаўскую раённую выбарчую камісію двое актыўных грамадзян – Анатоль Сахаруша і Тамара Шчапёткіна.

Ці ўключаць іх у камісію стане вядома 19 траўня, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– З вопыту мінулых гадоў спадара Анатоля Сухарушу ў склад акруговай камісіі на выбарах у палату прадстаўнікоў у мінулым годзе не ўключылі. А сябрам участковай выбарчай камісіі ён быў ужо ўключаны на некалькіх выбарах – у мясцовыя саветы, палату прадстаўнікоў. А спадарыня Тамара Шчапёткіна, на жаль, за шмат гадоў ніяк не можа атрымаць вопыту ўдзелу ў выбарчай камісіі, каб потым маглі яе ўключаць, і таму – як замкнёнае кола.

Паводле Сяржука Русецкага, уключэнне ці неўключэнне ў раённыя выбарчыя камісіі прадстаўнікоў апазіцыі будуць каталізатарам і люстэркам будучых фальсіфікацыяў на выбарах.

Беларускае Радыё Рацыя