Ідзе на выбары, каб вырашаць пытанні на лакальным роўні



Упарадкаванне рэгіёна, адукацыя і медыцына – такімі прыярытэтнымі тэмамі з выбарцамі збіраецца займацца ў Кобрыне патэнцыйны кандыдат ад Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Наталля Галаніна. Яна выстаўляе сваю кандыдатуру на парламенцкую кампанію. Палітык адзначыла, што важна ўздымаць найперш пытанні, якія турбуюць жыхароў вобласці:

– Мы збіраем подпісы і сустракаемся з аддзеламі аховы здароўя, мы сустракаемся з людзьмі і высвятляем, якія праблемы іх хвалююць і падымаем гэтыя пытанні перад адпаведнымі органамі. Таксама ў нас калісьці збіралі подпісы за будаўніцтва дзіцячага гарадка. Пісалі адказы, што няма спонсара, гэта немэтазгодна, у горадзе ёсць ужо нейкая пляцоўка для забаў у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Палітык Наталля Галаніна перакананая, што дзякуючы выбарчым кампаніям можна бесперашкодна камунікаваць з жыхарамі Берасцейшчыны, а таксама спрабаваць вырашаць іх пытанні на лакальным узроўні.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: vk.com