Ігар Аліневіч зноў кінуты ў ШІЗА



Гэта, як мінімум, пятае пакаранне карцарам за апошнія паўгода, што палітычны вязень правёў у калоніі „Віцьба”. Пра тое, што Ігар Аліневіч зноў знаходзіцца ў ШІЗА, паведаміла ягоная маці – Валянціна Аліневіч, піша statkevich.org.

Пра афіцыйныя прычыны чарговага пакарання Ігара Аліневіча, маці нічога невядома. Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зняволеньня, нібыта, „за хуліганскія дзеянні адносна афіцыйных будынкаў”. Сваёй віны палітвязень не прызнаў. Раней ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая лічылася самай дрэннай па экалогіі.

У пачатку года было прынята рашэнне аб яе расфармаванні. У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што Ігар Аліневіч этапаваны ў калонію „Віцьба”. А ўжо праз невялікі час на палітвязня пачаўся моцны ціск, і ён правёў цэлы месяц у ШІЗА.

Беларускае Радыё Рацыя