Ігар Барысаў: Блогеры не заменяць палітыкаў



Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ігар Барысаў прызнае, што блогеры ў сучаснай Беларусі адыгрываюць вялікую ролю. Гэта наступствы доўгатэрміновага дзяржаўнага ўціску грамадства. Аднак стаць палітычнай сілай у блогераў не атрымаецца ў сілу відавочных прычын.

І гэтая прычына на паверхні, упэўнены Ігар Барысаў:

– Пытанне, ці гатовыя яны падмяніць палітыкаў у перспектыве, як, напрыклад, Павел Усаў любіць пра гэта разважаць. Я больш, чым перакананы, што – не. Таму што гэта не той, па-першае, узровень. Яны розных абсалютна поглядаў, дагнаць можна на ідэалогіі, а не тэхналогіі. А ідэалогія – гэта ўжо прэрагатыва палітычных партый. І калі палітычная партыя ўсё ж такі аднародная ў сваім стаўленні і бачанні, то тут шмат пытанняў.

Ігар Барысаў падкрэслівае, што Расея ўжо даўно нацэлілася на беларускую блогасферу і выдаткоўвае грошы на фармаванне прарасейскіх настрояў. Так, напрыклад, падчас сустрэчы з блогерамі быў выяўлены прарасейскі агент MozgOn, які ўдае беларускага блогера, а насамрэч праводзіць беларускаму пратэстнаму блоку расейскую прапаганду.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя