Ігар Барысаў: „Бяззубая” палітыка Еўразвязу знікае ў мінулым
Шанцы, што жорсткія заходнія санкцыя будуць уведзеныя ў дзеянні, як ніколі высокія. Апошняй кропляй стала гісторыя ў пасадкай еўрапейскага лайнеру ў Менску і арыштам апазіцыйнага блогера, журналіста Рамана Пратасевіча.
Па словах палітолага, старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава, пасля пасадкі самалёта Еўразвяз сапраўды паказвае, што іхняя палітыка можа быць” з зубамі”, а не „бяззубай”, на што разлічвалі беларускія ўлады.
– Чацвёрты пакет санкцый, які будзе прыняты, наколькі я разумею, у Еўрапарламенце. Ёсць кансэнсус у гэтым пытанні сярод разнастайных фракцый. Гэта, канешне, таксама ўдар па дзеючаму рэжыму. І неўзабаве ўжо рыхтуецца пяты пакет санкцый. Але, я думаю, на гэтым усё не спыніцца. І калі ўлада працягне сваю напорыстасць і гвалтоўнасць у дачыненні да сваіх грамадзян, то, натуральна, узаемаадносіны з Еўразвязам будуць сапраўды моцна пагаршацца.
„Таму беларускім уладам лепш адумацца зараз, пакуль яшчэ сітуацыя не стала зусім кепскай і незваротнай,” – лічыць Ігар Барысаў.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя