Ігар Барысаў: Крок прынцыповы, але больш сімвалічны



Крок прынцыповы, але больш сімвалічны. Так старшыня беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Ігар Барысаў у нашым эфіры ацаніў амерыканскія санкцыі, якія ўступаюць у моц. Трэцяга чэрвеня зноў уступаюць у сілу санкцыі ЗША супраць дзевяці беларускіх прадпрыемстваў. Злучаныя Штаты дабіваюцца вызвалення ўсіх палітвязняў. А іх у Беларусі на сёння – 460 чалавек, прыгадвае палітык, паводле якога правы чалавека – пытанне, якім найбольш заклапочаныя Штаты.

Кажа Ігар Барысаў:

– Прынцыповы крок Злучаных Штатаў Амерыкі ў пытанні развіцця дэмакратыі ў Беларусі. Быў ясны пасыл, што яны не патрабуюць адстаўкі ці змены Аляксандра Лукашэнкі на той пасадзе, якую ён зараз займае. Але яны дэманструюць і дамагаюцца вызвалення ўсіх палітвязняў, якія зараз ёсць у Беларусі. Натуральна, што гэта вось іхняя такая пазіцыя, што вызваліце, а тады будзем супрацоўнічаць.

Амерыканскія санкцыі вяртаюцца. Рашэнне іх размарозіць Міністэрства фінансаў ЗША апублікавала яшчэ 19 красавіка. ЗША таксама адрэагавала на падзеі з перахопам самалёта Ryanair 23 траўня і прыпынілі выкананне пагаднення з Беларуссю аб паветраных зносінах. Злучаныя Штаты абвясцілі, што разам з Еўразвязам распрацоўваюць новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя