Ігар Барысаў: Расеі хацелася б прыспешыць працэс прыняцця новай Канстытуцыі Беларусі



Чарговыя, але дастаткова нечаканыя перамовы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу. Аб чым яны сведчаць? Пра гэта ў размове з Радыё Рацыя разважае старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), палітолаг Ігар Барысаў

На парадку дня ўсе тыя пытанні, якія і былі ­- гэта і стабілізацыя сітуацыі ў Беларусі, і што рабіць з санкцыямі, якія б’юць у тым ліку і па Расеі, таму што некаторыя прадпрыемства могуць патрапіць пад гэта, я думаю можна размаўляць і пра авіаблакаду, і пра эканамічную дапамогу. Плюс мы не забываем, што не так даўно ў Менск прылятаў Патрушаў і я не выключаю, што вельмі інтэнсіўна ідзе абмеркаванне таго, як мусіць выглядаць новая Канстытуцыя Беларусі. Расейцам хацелася б мець уплыў на працэс прыняцця рашэння і прыспешыць гэты працэс. Таму мы назіраем зачыстку грамадска-палітычнага поля Беларусі. Гэта наводзіць на думку, што мы знаходзімся ў патэнцыйным стане ваеннага становішча, калі забаронена займацца грамадска-палітычнымі працай, а незяржаўныя СМІ фактычна забаронены.

Радыё Рацыя: Расеі такая Беларусь, заціснутая санкцыямі, якая ідзе да банкруцтва вельмі не выгадная. Такая Беларусь пераўтвараецца ў санкцыю да самой Расеі?

Ігар Барысаў: З маёй пазіцыі, бедная Беларусь Расеі больш выгадная, чым багатая Беларусь. Таму што забяспечаныя людзі і забяспечаная дзяржава мысляць іншымі катэгорыямі: не як выжываць, а як развівацца і пераследаваць свае інтарэсы. А вось слабая краіна ў эканамічным плане, палітычна нестабільная, натуральна яна мусіць абапірацца на чыёсці пакравіцельства, якое прадастаўляе на дадзены момант Расейская Федэрацыя, якой выгадна, каб Беларусь не пачала дрэйф у бок Захада. Для Расеі выгадна пакінуць тут статус-кво – Беларусь моцна завязана эканамічна і палітычна на Расею і датацыйна паказаць несамастойнасць.

Слухаць цалкам у далучаным файле

Лукашэнка, канешне, усё яшчэ спрабуе выкручваацца з гэтых удушаючых абдымкаў. Але ў яго зараз усё менш рэсурсаў, каб супрацьстаяць ціску, – кажа Ігар Барысаў.