Ігар Барысаў: «Самае важнае — гэта партыйнае будаўніцтва»



Новы старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Ігар Барысаў назваў асноўныя напрамкі сваёй дзейнасці на новай пасадзе. Вялікая ўвага ў бліжэйшы час будзе нададзена супрацоўніцтву з прафсаюзамі, працы з рэгіянальнымі аддзяленнямі і міжнароднай супрацы.

Гаворыць Ігар Барысаў:

Самае важнае, на маю думку, гэта партыйнае будаўніцтва. Як рэгістраваць новыя раённыя арганізацыі так і шукаць людзей у іншых рэгіёнах і гэта будзе мой прыярытэт працы. Таксама ў прыярытэтах міжнародная супраца, бо мы з’яўляемся сябрамі і заснавальнікамі такой міжнароднай арганізацыі як Прагрэсіўны альянс, там аб’яднана каля 130 розных сацыял-дэмакратычных арганізацый і партый. Наладжванне супрацоўніцтва з прафсаюзамі, выхад на нашы канкрэтныя мэтавыя групы, на людзей наёмнай працы.

Ігар Барысаў мае дыпломы інжынера-электрыка і палітолага. Магістр палітычных навук. Працуе менеджарам у прыватнай фірме. Згодна з вынікамі выбараў у Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, намеснікамі Ігара Барысава абраныя Ірына Вештард, Алег Волчак і Ганна Канюс.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя