Ігар Барысаў: Улады бяруць у закладнікі сваіх жа грамадзян



Затрыманні старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, палітолага і літаратара Аляксандра Фядуты, юрыста і актывіста Партыі БНФ, грамадзяніна ЗША беларускага паходжання Юрася Зянковіча могуць быць звязаны з апошнімі заявамі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, – лічыць старшыня Беларускай сацыял – дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

 

Як вядома, у нядаўнім інтэрвію Макей сказаў, што калі Захад працягне санкцыйную палітыку, то грамадзянская супольнасць у Беларусі перастане існаваць. Выглядае, што беларускія ўлады набіраюць закладнікаў для далейшага гандлю:

– Тут яшчэ больш дзіўнай сітуацыя выглядае, бо яны бяруць у закладнікі сваіх жа грамадзян, а не кагосьці іншага, і спрабуюць гандлявацца. І вось гэта выглядае такім крывадушшам, што цалкам характарызуе гэтых людзей, гэтых асобаў, якія кіруюць Беларуссю. У Беларусі зараз ніхто не абаронены і нават, на маю думку, кіраўнікі і актывісты лаяльных да ўлады арганізацый і палітычных партый.

Але такі курс на рэпрэсіі можа, наадварот, падштурхнуць да новых санкцыяў з боку дэмакратычных краінаў, – не выключае Ігар Барысаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя