Ігар Барысаў: Вайна паміж Расеяй і Украінай зараз наўрад ці магчымая



Нягледзячы на ўсю напружанасць, вайна паміж Расеяй і Украінай, ці Расеяй і блокам НАТА зараз наўрад ці магчымая, – лічыць старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), палітолаг Ігар Барысаў.

– На дадзены момант адбываюцца акрэсленні пазіцыяў. І бакі спрабуюць размеркаваць, альбо дамовіцца пра свае сферы ўплыву. Расея задэкларавала тое, што яна хацела б мець уплыў на тэрыторыі Усходняй Еўропы. НАТА задэкларавала пра тое, што не будзе спыняцца на тым, каб новыя краіны, у тым ліку з былых рэспублік Савецкага Саюза, уступалі ў НАТА.

А вось ці выйдуць расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі, калі вучэнні завершацца і наколькі іх прысутнасць пагражае незалежнасці Беларуі і яе бяспецы, – працяг развагаў Ігара Барысава можаце пачуць у праграме „Мы бачым” ужо сёння, 28 студзеня, у 21.30 па беларускім часе ці 19.30 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя