Ігар Комлік: Незразумелыя мэты і задачы дадзенага сходу



„Так званы Усебеларускі народны сход цяжка назваць народным”, – кажа каардынатар прафсаюзу працоўных РЭП па Менску і Менскай вобласці Ігар Комлік.

Па яго словах, для шмат каго застаецца загадкай, а хто галасаваў, хто выбіраў тых людзей, якія прыехалі ў Менск у Палац Рэспублікі і быццам прадстаўляюць увесь народ Беларусі:

– Незразумелыя мэты і задачы дадзенага сходу. З пункту гледжання простых людзей, з якімі даводзіцца размаўляць, адзінай мэтай з’яўляецца задаволіць амбіцыі Аляксандра Рыгоравіча, паказаць усенародную любоў і падтрымку. На самой справе супрацьвагу гэтаму напярэдадні сходу, было праведзена сацыялагічнае апытанне, анлайн-анкетаванне ў інтэрнэце. Было апытана каля 96 тысяч грамадзян.

„І гэтае інтэрнет-даследаванне паказала, што давер да Аляксандра Лукашэнкі нават менш 3%. Мабыць, прадстаўнікі гэтых няпоўных 3% і сабраліся ў Палацы Рэспублікі”, – кажа Ігар Комлік.

Беларускае Радыё Рацыя