Ігар Комлік: Ён вырашыў умацаваць шэрагі сваіх прыспешнікаў



Па меркаванні аднаго з кіраўнікоў прафсаюза працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Ігара Комліка, Аляксандр Лукашэнка змяніў урад, каб паказаць грамадству, што ніякіх зменаў у краіне ён не дапусціць. І канешне, гэта сведчанне таго, што ў кіраўніка дзяржавы не было даверу да ўраду Сяргея Румаса. І ўбачыўшы, што адбываецца пры зборы подпісаў за кандыдатаў, якія чэргі выстройваюцца да ініцыятыўных груп яго апанентаў, ён тэрмінова вырашыў умацаваць шэрагі сваіх прыспешнікаў. У тым ліку і ва ўрадзе, – лічыць Ігар Комлік:

– Больш таго гэта, як было агучана ў афіцыйных СМІ, адно з выказванняў: каб было з кім падоўжыць сваё кіраванне. То бок ён ужо загадзя вырашыў, што пасля 9 жніўня ён будзе працягваць сваю працу. Я думаю, што гэта зачын з яго боку на будучыню. Вось гэта кажа пра тое, як вымалёўвае для сябе цяперашняе кіраўніцтва будучыню.

Становіцца відавочным, што ўлады прымуць усе магчымыя захады для таго, каб цяперашні кіраўнік застаўся ва ўладзе незалежна ад таго, які выбар зробяць грамадзяне краіны 9 жніўня, – лічыць Ігар Комлік.

Беларускае Радыё Рацыя