Ігар Макар: Калі выйдзе 500 тысяч другі раз – „сілавікі” падтрымаюць народ



Для падзення рэжыму Беларусі неабходна прымяненне некалькіх сілаў запар. Як знутры, у выглядзе салідарнай падтрымкі „сілавікамі” народу, так і звонку, у адпаведнасці з міжнароднай юрысдыкцыяй пакарання тэрарыстычнага рэжыму.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі” – грамадска-палітычным дзеячам, былым намеснікам камандзіра баявой групы спецпадраздзялення „Алмаз” МУС Беларусі Ігарам Макарам пра беларускі спецназ, развіццё падзей у Беларусі і асабістую бяспеку Святланы Ціханоўскай ды іншых палітычных фігур беларускай палітыкі:

– Не скажу так катэгарычна, што ўсе супрацоўнікі гэта ўсё ведалі і пайшлі супраць уласнага народу. Упэўнены, што ў „Алмазе” на сённяшні дзень вельмі шмат супрацоўнікаў, вельмі шмат, якія народ любяць і супраць яго не пойдуць, супраць сваёй волі, прашу заўважыць. Тое, што адбываецца, гэта проста татальнае запужванне супрацоўнікаў. Ідзе пастаяннае замбаванне, што трэба рабіць так, трэба так, вось у нас ёсць прэзідэнт, у нас ёсць дзяржава, якая вас забяспечыць, якая вам дае… Калі вы паслухаеце запіс, які я зрабіў з Уладзімірам Навумавым, калі з ім асабіста размаўляў у СПБТ „Алмаз” тады перад выбарамі, калі Казулін быў на выбарах у 2006 годзе. Вось там Уладзімір Навумаў канкрэтна і дакладна ўсё па палічках расказвае. Гэта праўда, ён рэальна кажа пра МУС. Ён сказаў, што ніхто ніколі не пойдзе. Накормленыя, апранутыя, абутыя, ім дзяржава дае ўсё. Гэтым ён і паказвае, што яны ўсе будуць лаяльныя дзейнаму рэжыму. Калі правесці нармальную працу, кіравацца нейкімі чалавечымі пачуццямі, то я вас запэўніваю, калі ў Беларусі здарыцца такая сітуацыя, якая была зусім нядаўна – у жніўні месяцы, і на вуліцы выйдуць 500-600 тысяч людзей, нават некаторыя падраздзяленні стануць на абарону народу, больш такога не паўторыцца. Лукашэнка дакладна паляціць з краіны, а калі не паляціць, то ён сядзе на лаву падсудных.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

З „Госцем Рацыі”, грамадска-палітычныя дзеячам, былым намеснікам камандзіра баявой групы спецпадраздзялення „Алмаз” МУС Беларусі Ігарам Макарам размаўляла Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя