Ігар Маслоўскі: Ідзе збор каманд і ініцыятыўных груп
Працу на сямі акругах на Берасцейшчыне цягам парламенцкай кампаніі будуць весці сябры Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і прадстаўнікі кампаніі “За свой горад!”. Пра гэта паведаміў палітык Ігар Маслоўскі.
На дадзены момант ідзе збор каманд і ініцыятыўных групаў, — адзначыў грамадскі дзеяч:
– Мы аб’ядналі і назвалі гэта “Камандай ЗА” і актыўна прапаноўваем людзям у асноўным праз сацыяльныя сеткі, таксама ў прыватных размовах і праз тэлефанаванні ўступіць у нашыя ініцыятыўныя групы і стаць сябрамі нашых каманд, каб займацца зборам подпісаў, агітацыяй і быць назіральнікамі.
Паводле Ігара Маслоўскага, далучыцца да каманды можна непасрэдна пры наведванні офіса арганізацыі або праз адмысловыя групы ў сацыяльных сетках.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
