Ігар Маслоўскі: Мы задаволены нашай камандай “ЗА”



Дзесяць кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падалі дакументы на рэгістрацыю па Берасцейскай вобласці.

Яны чакаюць рашэння камісій, каб працягнуць кампанію ў фармаце агітацыі, — распавёў палітык Ігар Маслоўскі:

– Мы задаволеныя сваімі дзеяннямі і асабліва дзеяннямі нашай каманды “ЗА”, якую мы збіралі цягам апошніх двух месяцаў. Гэта была яшчэ падрыхтоўка кампаніі і збору подпісаў. Тыя задачы, якія мы ставілі перад сабой, перад нашымі актывістамі, мы дасягнулі. Сабралі тую колькасць подпісаў, якая была нам неабходна для рэгістрацыі і фармавання мінімальнай каманды.

Як адзначыў Ігар Маслоўскі, падчас агітацыйнай кампаніі жыхары Берасцейскай вобласці змогуць пазнаёміцца бліжэй з кандыдатамі, даведацца пра партыйную праграму і пакінуць свае кантактныя дадзеныя для далейшай супрацы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце