Ігар Маслоўскі: Назіральнікаў падзялілі на чорных і белых



Такую выснову па выніках першага дня назірання на датэрміновым галасаванні на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зрабіў каардынатар кампаніі „Права выбару” па Берасцейскай вобласці Ігар Маслоўскі:

– Такіх прыкладна было 80% участкаў, дзе нашых назіральнікаў зусім не дапусцілі. Яны вымушаныя былі стаяць каля дзвярэй ці нават іх проста выгналі за межы тых школ, дзіцячых садкоў, ЖЭСаў. Гэта проста здзек над людзьмі, назіральнікаў падзялілі на чорных і белых. Хаця нявольніцтва ў нас няма даўно, проста на сваіх і чужых. Назіральнікаў пазбавілі такога права, якое замацавана ў канстытуцыі і ў беларускім заканадаўстве.

Поўны рэпартаж у далучаным файле:

У першы дзень назірання і ў пачатку другога дня берасцейскія назіральнікі працягваюць паведамляць пра нядопуск на ўчасткі для галасавання.

Беларускае Радыё Рацыя