Ігар Маслоўскі заклікае Ірыну Вештард пакінуць пасаду
Партыйны раскол. Пакінуць пасаду яшчэ да з’езду заклікае Ірыну Вештард старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі. Ён перакананы, што асобныя менскія калегія дзейнічаюць не для развіцця партыі, а для яе развалу:
– Бо ўсе сілы кіраўніцтва БСДП накіраваны не на фармаванне пазітыўнага іміджу, не на пошук прыхільнікаў і сяброў, не на пашырэнне дэмакратыі, не на арганізацыю нейкіх нацыянальных кампаній, а на знішчэнне дэмакратыі ўнутры БСДП. З заплюшчанымі вачыма відаць, што збудавана цэлая сістэма змагання з іншадумствам унутры БСДП. Вось людзі таму і пакінулі БСДП.
Некалькі дзён таму звыш сотні чалавек пакінулі шэрагі БСДП (Грамада). Яны патлумачылі гэта недэмакратычнымі падыходамі ў партыйным кіраванні. «У партыі парушаюцца прынцыпы свабоды і справядлівасці,» – напісалі яны ў сваім звароце ў фэйсбуку.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце