Ігар Пастноў, калі не атрымае дазвол на пікет, правядзе яго ў свінарніку
Віцебскі лекар Ігар Пастноў, які шмат разоў крытыкаваў мясцовыя ўлады за бядотны стан медычных установаў вобласці, задумаў новую акцыю. Гэтым разам прымеркаваную да дня народзінаў Аляксандра Лукашэнкі, якому 30-га жніўня споўніцца 60 гадоў.
Лекар хоча выйсці ў публічнае месца з плакатам іранічнага зместу “Дзякуй, Бацька, за жыццё шчасьлівае наша”.
Ігар Пастноў:
– Калі гэты пікет не дадуць правесці афіцыйна, я яго ўсё адно правяду. Але, каб не падпадаць пад закон аб масавых мерапрыемствах, дзе-небудзь у свінарніку, у кароўніку, у тым сэнсе, што калі нам забароняць з людзі правесці, то правяду са свіннямі, з намёкам на тое, што ў нас свінні ў начальнікі выйшлі, а бараны пайшлі вучыцца.
Ігар Пастноў хоча правесці сваю акцыю ў Парку Культуры і адпачынку Савецкай Арміі, бо гэта месца вызначанае для правядзення масавых акцый. Аднак сумняецца, што атрымае дазвол. Мінулым разам ён праводзіў пікет у лесе.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vitebskspring.org