Ігар Платніцкі арыштаваны ў Расеі „за здачу Данбаса”
Былога кіраўніка ЛНР Ігара Платніцкага ды ягоных паплечнікаў перадалі пад канвоем у Расею, дзе іх утрымліваюць пад вартаю – іх абвінавачваюць у супрацы з СБУ і намеры здаць Луганск украінскаму войску.
Як паведамляе „Росбалт” са спасылкай на ўласныя крыніцы ў так званым Міністэрстве дзяржаўнай бяспекі ДНР, гэты факт меў месца яшчэ 23 лістапада. Цяпер Платніцкі ды ягоныя паплечнікі знаходзяцца пад вартай.
Іх таксама абвінавачваюць у растраце бюджэтных сродкаў і перавышэнні ўлады. Акрамя таго, начальніка аховы экс-кіраўніка “ЛНР” Яўгена Селіверстава абвінавачваюць у заказных забойствах і абстрэле з мінамётаў Луганска пад выглядам украінскіх вайскоўцаў.
