Ігар Салавей: Выбарчая кампанія ў Пінску праходзіць незаўважна



На Піншчыне за першы тыдзень вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістравана тры ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў – дзве па Пінскай сельскай акрузе і адна па Пінскай гарадской.

Па словах грамадскага актывіста Ігара Салаўя, пакуль усе прэтэндэнты – ад улады:

– Па Пінскай выбарчай акрузе нумар 14 зарэгістравана ініцыятыўная група Аляксандра Амельянюка. Гэта старшыня суда Пінска і Пінскага раёна. Па гэтай жа акрузе мае намер балатавацца чалец партыі левых «Справядлівы свет» Зміцер Гудранок. А па Пінскай выбарчай акрузе №15 зарэгістраваная ініцыятыўная група Валянціны Багеба. Гэта дырэктарка аздараўляльная цэнтра «Світанак» і Анатоль Кавалец, інжынер прыватнага прадпрыемства. Пакуль выбарчая кампанія ў Пінску адбываецца незаўважна.

Акрамя збору подпісаў грамадзян, прадугледжана вылучэнне працоўнымі калектывамі і палітычнымі партыямі. Сёлета дакументы на рэгістрацыю кандыдатаў прымаюцца па 7 кастрычніка ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя