Ігар Сямівалос: Не важна чыя ракета, ва ўсім віна толькі Расеі
Паводле афіцыйных крыніц Беларусі, сёння ў прамежку з 10-й да 11-й з тэрыторыі Украіны на тэрыторыю Беларусі зафіксавана падзенне ракеты комплексу С-300, якую рэжым Беларусі назваў «украінскай».

Ацэнку сітуацыі дае дырэктар украінскага Цэнтра блізкаўсходніх даследаванняў Ігар Сямівалос:
– З тэрыторыі Беларусі былі запускі іранскіх дронаў. На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца расейскія ракеты, і адпаведна мы можам уявіць сабе і прадставіць гэта. Я не ведаю, чыя гэта ракета, магчыма ўкраінская, расейская, беларуская. У дадзеным выпадку не мае значэння. А мае значэнне, што з тэрыторыі Беларусі запускаліся па нашай тэрыторыі іранскія дроны. Тое, што адбываецца, гэта віна Расеі.
Вядома, што раніцай 29-га снежня расейскае войска абстраляла тэрыторыю Украіны ракетамі, а таксама іранскімі дронамі, якія прыляцелі з-за паўночнай украінскай мяжы, імаверна, з Беларусі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
