Ігар Тышкевіч: Логіка паводзін Лукашэнкі – гэта зацягванне часу



Калі рэжым у Беларусі будзе гатовы да перамоў? Што можа прапанаваць новая апазіцыя?

На гэтыя ды іншыя пытанні спрабуе адказаць „Госць Рацыі” палітолаг Ігар Тышкевіч:

– Логіка паводзін Лукашэнкі – гэта зацягванне часу і чаканне наступнага этапу. Наступным этапам будзе прадстаўленне так званай Канстытуцыі ад Лукашэнкі і выхад на электаральную кампанію па рэферэндуму. У любым выпадку пэўныя элементы дэмакратыі, большай дэмакратыі ў новай Канстытуцыі будуць хутчэй за ўсё. Пасля выхаду на рэферэндум, Лукашэнка па вялікім рахунку нічога не губляе, бо гэты рэферэндум можна правесці нават адносна чыста, бо выбар будзе прапанаваны з двух варыянтаў. Альбо новая Канстытуцыя, крышку больш дэмакратычная, альбо старая, якая ёсць на сёння. І ў адным і ў другім выпадку Лукашэнка разлічвае, што можа выйсці і сказаць, што перамог. У першым выпадку – гэта добры „цар-бацюшка”, які дае крышку больш дэмакратыі, а ў другім выпадку насельніцтва яго падтрымала. Гэта пэўная легітымнасць і выбіванне глебы з-пад ног у апанентаў. На этапе „падмарозкі” канфлікту, тое, што робяць беларускія ўлады. Па сутнасці тэза, што рабіць далей, за выняткам вось гэтага магістральнага шляху на новую Канстытуцыю, амаль немагчыма. Таму пэўныя размовы будуць ці напрыканцы 21-га года ў лепшым выпадку, ці ў 22-м. Пры гэтым дыялог дакладна не будзе ў тым выглядзе, як гэта бачыць Ціханоўская, Цапкала ці хтосьці іншы, каб дамовіцца з заходнімі краінамі. 

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя