Ігар Тышкевіч: Масавыя пратэсты беларусаў пакуль для рэжыму не крытычныя



У Беларусі самаарганізаваўся адносна кіруемы пратэстны рух. Насельніцтва незадаволена вынікамі выбараў і тым, наколькі брутальна рэжым зрэагаваў на першыя мірныя мітынгі ў Менску.

Далейшую хаду падзеяў у краіне спрагназаваў аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч:

– Атачэнне Лукашэнкі ўжо знаходзіцца на мяжы кіраванага і некіраванага крызісу. Легітымнасць сярод мас цалкам аднавіць будзе складана. Масавыя акцыі пратэсту – яны масавыя, але пакуль яшчэ не крытычныя для ўлады. Бестэрміновая нацыянальная забастоўка пакуль не пачалася. Таму выхад з гэтай сітуацыі на больш стабільны стан – гэта задача ўлады на бліжэйшы час. Тут будзе варыянт адлігі, як зараз, калі не б’юць, не хапаюць. З варыянтамі кропкавых затрыманняў. Пры гэтым улада будзе імкнуцца знайсці арганізатараў і схапіць іх.

Па словах эксперта, балючым адказам рэжыму на гвалт і самую хаду выбараў могуць стаць санкцыі ЗША. Але іх увядзенне будзе залежыць ад канкурэнцыі паміж ЗША і Кітаем за выдзяленне Беларусі ў якасці «фарпосту» у Еўропе.

Беларускае Радыё Рацыя